Listen

Description

На гэтым тыдні ў Кіеве знайшлі павешаным кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. Асноўная версія следства самагубства ці забойства, замаскіраванае пад самагубства. Літаральна на наступны дзень стала вядома, што ва Украіну не можа прыехаць сузаснавальнік Беларускага дома Радыён Батулін. СБУ забараніла яму ўезд на тры гады, а пасля стала вядома, што ён унесены ў базу “Міратворац”. Што адбываецца вакол Беларускага дома, чаму СБУ прымае такія рашэнні па актывістах і як арганізацыя будзе працаваць далей—Алена Прыходзька пагаварыла з Радыёнам Батуліным.