«Паданні старога месца» – так называецца серыя
аўдыёпаткастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі. Аўтары
праекту журналісты Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева кажуць, што іх
мэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны. У падкастах можна
паслухаць беларускія легенды, створаныя і апрацаваныя айчыннымі пісьменнікамі.
А агучваюць беларускія міфы – культурныя дзеячы, якія падтрымалі народныя
пратэсты ў жніўні 2020 года.