Шчыра віншуем усіх праваслаўных з Калядамі! Добрага нам усім года і, як любілі казаць нашыя продкі, "на здароўе нам, на злосць ворагам, на безгалоўе вялікім панам і тым бесавым сынам, што завідуюць нам".
Дарэчы, як рыхтаваліся ў народзе да гэтага свята, якімі былі самыя сакральныя яго моманты і галоўныя атрыбуты? Пра гэта і не толькі нам расказала дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва ў Менску, спявачка, кіраўнік этна-фольк гурта GUDA Вікторыя Міхно.