Listen

Description

Да ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну інфармацыйная прастора краіны была вельмі разнастайная і свабодная. Не сакрэт, што ўкраінскія медыя былі прыкладам і натхненнем для беларускіх журналістаў. Адным з такіх пректаў быў партал Babel.ua -- часопіс для інтэлектуалаў з высокімі стандартамі якасці. Вайна змяніла тэматыку, але не прынцыпы і каштоўнасці каманды Бабеля. Пра працу выдання, павагу да чытачоў і зносіны з калегамі распавёў рэдактар англамоўнай версіі медыя Антон Семіжэнка.