Listen

Description

На гэтым тыдні стала вядома, што гатовы Усёабдымны план дапамогі ЕЗ для Беларусі. Ён прадугледжвае фінансавую дапамогу для эканомікі Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банку, Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця. План уступіць у сілу ў пераходны перыяд і пасля правядзення новых свабодных выбараў у Беларусі. Праца над дакументам ішла апошнія месяцы ва ўзаемадзеянні з камандай Святланы Ціханоўскай. План падтрымалі і іншыя дэмакратычныя палітыкі Беларусі. Яны таксама звярнуліся да прэзідэнта Еўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен з заклікам правесці міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па сітуацыі ў Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі плануецца абмеркаваць і на іншых міжнарожных пляцоўках—расказаў нашаму карэспандэнту кіраўнік Кабінету прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.