Listen

Description

Алена з самага пачатку першых затрыманняў у 2020 годзе была валантэркай пад Акрэсціна. Яна займалася фармаваннем перадач вязням, падтрымкай іх родных, сустрэчай вызваляўшыхся. Цэлы год яна штодзённа была на валантэрскім пасту. Год штодзённа бачыла боль, нясправядлівасць і трагедыю беларусаў, узняўшыхся супраць рэжыму.

А потым адчула, што хутка прыйдуць і за ёй. Алена з'ехала ва Украіну, дзе працягнула дапамагаць беларусам. Зараз, праз вайну Алена ў Польшчы. І тут яна кожны  дзень на валантэрскай працы. Бо валантэр - гэта не пасада, а покліч сэрца.