Колькасць нелегальных мігрантаў, якіх на мяжы разварочваюць пагранічнікі Літвы і Польшчы - б’е рэкорды. Германія таксама адчула наступствы наплыву мігрантаў: за першы тыдзень кастрычніка ў гэтую краіну прыбыло больш за тысячу чалавек, якія незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу, і немцы пачалі расследаванне ў датычнасці рэжыму Лукашэнкі да кантрабанды людзей. Прычыны і наступствы міграцыйнага крызісу для Еўропы і афіцыйнага Мінска мы абмяркуем сёння са старшым аналітыкам Цэнтра ўсходніх даследаванняў Камілем Клысіньскім.