Listen

Description

15 і 16 ліпеня Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на беларускамоўныя экскурсіі па Варшаве. Іх правядзе Альберт Ежы Вяжбіцкі. Яго вы неаднойчы маглі сустрэць у старым горадзе польскай сталіцы. Альберт праводзіць экускурсіі па-ангельску, не так даўно стаў рабіць маршруты па-украінску. Нарэшце, з'явіліся аўтарскія экскурсіі і па-беларуску. "Варшавай-най", "Габрэйская Варшава", "Варшава ў часы акупацыі" і іншыя турыстычныя шляхі.