Listen

Description

"Я  журналіст - нашто вы б'яце мяне?" - так Дарота Зеліньска назвала сваю  кнігу. Гэтая кніга пра небяспечнае жыццё журналістаў і іх гераічную  працу па ўсім свеце, а цяпер яшчэ і на Беларусі. Журналістка расказвае,  якія трагічныя факты з жыцця беларускіх журналістаў яе абурылі, а якія  ўзрушылі і чаму яна захацела асвятліць іх і распавесці пра іх свету. Як  жывуць грамадскія СМІ у Польшчы і ў чым яго спецыфіка. І многа іншых  цікавых аспектаў з жыцця журналісцкай супольнасці.