Вядомыя беларускія акторы і музыкі Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцехоўская нядаўна з'ехалі з Беларусі. Апошняй кропляй сталі відавочныя і літаральныя пагрозы ім праз праўладны тэлеграм-канал. Аматарам "Шчучыншчыны" і "Чын-чын чэнэла" яны абяцаюць новыя хіты.