Listen

Description

Вечаровыя навіны 16 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»:

Еўразвяз прыняў новы санкцыйны спіс у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк.

Дэмакратычная апазіцыя Беларусі атрымала ганаровую прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Як перадае Белсат, урачыстае ўзнагароджанне прайшло 16 снежня ў Бруселі.

Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Менску. Рашэнне было прынята аднагалосна. Кангрэс разглядаў кандыдатуры паслоў у дзве краіны — Беларусь і Джыбуці.

Андрэй Бастунец правёў тры гадзіны на допыце ў Следчым камітэце. Старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

Працягнутыя на шэсць месяцаў з-за COVID-19 пашпарты дзейнічаюць толькі ўнутры краіны. Пра гэта ў эфіры Беларускага Радыё распавяла прадстаўніца Міністэрства юстыцыі Марына Мельнікава.

Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад. Прычына — у фінансавых цяжкасцях. Як распавёў Нашай ніве галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Навіцкі, праблемы пачаліся праз каронавірус.

У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца 19-га стагоддзя вярнуўся мядзведзь.  Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбук эколаг Віктар Фянчук.

У Германіі зафіксаваны максімальны ўзровень смяротнасці ад COVID-19 за суткі.

Улады Швецыі плануюць павялічыць ваенны бюджэт “з-за расейскай пагрозы”.

Сёння на поўначы Кітая павінен правесці пасадку кітайскі касмічны апарат “Chang'e 5”. Ён даставіць на Зямлю ўзоры месяцавага грунту.