Сёння суд Савецкага раёну Мінску пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналсіта і блогера Аляксандра Івуліна. Журналіста абвінавачваюць у тым, что быццам бы 23 жніўня і 27 верасня 2020 года ён узяў удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых закон. А таксама праз свой Ютуб канал ствараў і распаўсюджваў ролікі, што такія дзеянні арганізоўвалі. Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня разам са сваім калегам па ўласным канале ЧастНок Яраславам Пісарэнкам. Пасля адміністрацыйных содняў Яраслаў выйшаў на свабоду і з'ехаў з краіны, а на Івуліна распачалі крыміналную справу. Сёння ў праграме "Я журналіст, навошта вы мяне б'еце?" Яраслаў Пісарэнка распавёў пра свой шлях у журналсітыцы і блогерстве, супрацоўніцтве і сяброўстве з Сашам Івуліным і цвёрдым перакананні працягваць яго справу.