«Купалінка» у Шатландскім каралеўскім! 🎶
У снежні мінулага года адзін з найстарэйшых калектываў Еўропы, Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр, сыграў нашую «Купалінку». Апрацаванне пратэснага гіта ўвайшло ў канцэптуальны «беларускі» цыкл, напісаны па матывах падзеяў у нашай краіне. Сола ў пранізлівым творы сыграў канцэртмайстар віяланчэльнай групы аркестра, зорны беларускі выканаўца Аляксей Кісялёў.
💬 «Я не разглядаю гэты праект як палітычны жэст. Для мяне гэта перш за ўсё музычны помнік тым падзеям, – кажа госць Радыё Ўнэт. – Твор ужо абсалютна пэўна застанецца ў гісторыі, у культуры».
Дарэчы, за 125 гадоў існавання аркестру гэта быў першы зварот калектыву да беларускай тэмы.