"Чорны чацвер" для беларускага студэнцтва — 12 лістапада 2020 года, калі былі затрыманыя сябры Задзіночання беларускіх студэнтаў і актыўныя ўдзельнікі акцыяў пратэсту ў ВНУ Беларусі. На мінулым тыдні распачаўся суд па "справе студэнтаў". Працэс абмяркуем з нашымі гасцямі: Аразам Мырадавым, сакратаром міжнародных сувязяў Задзіночання беларускіх студэнтаў, Аляксандрам Клюевым, актывістам ЗБС і стачкаму БДУІР, ды актывісткаю стачкаму МДЛУ Анастасіяй Крывашэевай.