Listen

Description

Навіны на Радыё Ўнэт 19 студзеня:

- 22 студзеня пройдзе анлайн-пасяджэнне Савета бяспекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі. Чакаецца выступленне Святланы Ціханоўскай.

- Напярэдадні Ціханоўская прапанавала АБСЕ ўзяць на сябе арганізацыю дыялогу для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сіл.

- Старшыня Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, міністр замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што ў рамках г. зв. маскоўскага мэханізму разглядаецца каля 80 прапаноў, каб дапамагчы вырашыць палітычны крызіс у Беларусі.

- Сёння дзень салідарнасці са страйкоўцамі. Падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў страйку, заклікалі па-рознаму.

- Даследаванне пецярбургскай «Крыміналістычнай лабараторыі аўдыявізуальных дакументаў» пацвердзіла сапраўднасць аўдыязапісу, на якім кіраўнік КДБ Беларусі ў 2008–2012 гадах Вадзім Зайцаў гаворыць аб планаванні серыі палітычных забойстваў.

- Першы спіс са 137 чалавек, якія маюць дачыненне да парушэнняў закона пры падрыхтоўцы «Усебеларускага сходу», накіраваны ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў.

- Расейскі эканаміст Сяргей Алексашанка: «Расея працягне аказваць фінансавую дапамогу Лукашэнку, але будзе трымаць яго на кароткім ланцужку».

- Беларускія арганізатары атрымаюць кампенсацыю ад Міжнароднай федэрацыі хакея за тое, што Менск быў пазбаўлены права правесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года.

- Улады Літвы дазволілі ўехаць у краіну па гуманітарных прычынах амаль 800-стам беларусам. Большасць аддае перавагу кароткатэрміноваму прыезду ў надзеі вярнуцца ў сваю краіну.