У традыцыйнай творчасці беларусаў ёсць цікавае і таямнічае рамяство – ткацтва. На вёсцы гэтым майстэрствам валодала кожная: нездарма ў пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, абавязкова былі тканыя вырабы: ручнікі, ходнікі, абрусы і покрыўкі. Паразмаўляем пра сакрэты традыцыйнага майстэрства, а таксама пазнаёмімся з яго захавальніцай, жыхаркай вёскі Старое Ляўкова Ірэнай Ігнацюк.