З 9 лістапада у Варшаве пачаў працаваць медыя-хаб, падобная пляцоўка некалькі месяцаў таму адкрылася ў Беластоку. Якія магчымасці даюць такія журналіскія прасторы пагаварылі з медыяэксперткай і кіраўнічкай праектаў у Еўропе і Цэнтральнай Азіі арганізацыі “Вольная прэса без межаў” Марыяй Садоўскай-Камлач. У размове закранулі тэмы, як працуецца беларускім рэдакцыям на рэлакейце і ці можна падчас працы з-за мяжы заставацца ў беларускім дыскурсе.