Listen

Description

Днямі ў беларускім літаратурным свеце адбылася вялікая падзея: сталі вядомыя імёны лаўрэтаў Літаратурнай прэміі Гедройца. За званне "найлепшай арыгінальнай" змагаліся кнігі, выдадзеныя летась у  жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.  У кароткі спіс дзясятяга юбілейнага сезону прэстыжнай узнагароды ўвайшлі 6 выданняў. Лепшай беларускай кнігай стала аповесць Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?".