Listen

Description

На гэтым тыдні стала вядома, што Менск плануе пачаць працэдуру прызнання генацыду беларусаў падчас Другой сусветнай вайны, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры БТ. З яго словаў, былі выяўленыя звесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў спісах і бралі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У тым ліку размова ідзе і пра членаў Арміі Краёвай. Беларускі бок рыхтуе матэрыялы і будзе звяртацца да Польшчы па дапамогу ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе.