Listen

Description

- Сёння па ініцыятыве Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША Рада Бяспекі ААН правяла нефармальную сустрэчу з удзелам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Абмяркоўваліся пытанні СМІ ў Беларусі.

- Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо 209 дзён. Апошнія 39 з іх Ігар галадае.

- Сёння раніцай на плошчы Незалежнасці ў Менску насупраць Дома ўрада невядомы мужчына здзейсніў акт самаспалення.

- Шэсць палітычных партый Беларусі выступілі з сумеснай заявай, дзе заклікалі беларускія ўлады не разгортваць рэпрэсіі на падставе прыналежнасці людзей да партыяў.

- Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ў дачыненні да ўладаў Беларусі будзе разглядацца ў Бруселі на наступным тыдні.

- Міністры замежных спраў Беларусі і Расеі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове абмеркавалі развіццё ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

- Дамадзедаўскі суд Масквы на два месяцы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка Аляксея Кудзіна.

- У 20 гарадах Расеі сілавікі праводзяць затрыманні і арышты прыхільнікаў палітыка Аляксея Навальнага. Па падліках журналістаў на акцыі пратэсту ў падтрымку Навальнага збіраюцца прыйсці 150 тысяч чалавек.

- Юрась Губарэвіч, беларускі палітык і інжынер, прадставіў план Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па развіцці рэгіёнаў Беларусі.

- Выканаўчы савет Міжнароднага звязу сучаснага пяціборства прагаласаваў за перанос чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, які павінен быў адбыцца ў Менску ў чэрвені 2021 года.