Listen

Description

Паказаць вартасці беларусаў процілеглыя афіцыйнаму парадку дня: кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта сёлета 65 гадоў. Хто стаяў ля вытокаў кафедры і кім былі першыя студэнты - размаўляем з прафесарам Эльжбетай Смулковай. Пра дзень кафедры нам расказаў яе цяперашні кіраўнік - прафесар Радаслаў Калета.

Не абмінулі даследчыкі і апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі. Тэме беларускай рэвалюцыі з перспектывы антрапалогіі вёскі быў прысвечаны даклад доктара Анны Энгелькінд. Мы паразмаўлялі з даследчыцай, чаму яе зацікавіла гэтая тэма, і чаму, нягледзячы на тое, што цяперашнюю беларускую рэвалюцыю называюць гарадской, яе вытокі трэба шукаць далёка па-за межамі вялікіх населеных пунктаў.