Актор тэатра і кіно Алесь Маўчанаў 18 год працаваў у Купалаўскім тэатры, а пасля сышоў, каб займацца свабоднай творчасцю ў культурніцкай прасторы ОК16. Зразумела, ён не мог знаходзіцца ў баку ад пратэстных падзей, а пасля з'ехаў з Беларусі. Але ж з таго часу не было ніводнага дня, каб ён не сумаваў па радзіме і не адчуваў болю за яе лёс. Глыбокі і кранальны Алесь Маўчанаў пра сябе і пра Беларусь у праграме Неверагодныя.