Listen

Description

- У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы падтрымалі ініцыятыву прадстаўніка пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны, народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі стварыць спецыяльную групу па пытаннях Беларусі і ўвесці новы пакет санкцый супраць Лукашэнкі: «наладжванне сувязей з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі на міжнародным узроўні – гэта прыярытэтны і важны крок на шляху да дэмакратычнага развіцця краіны і звяржэння дыктатара».

- Беларусь і Расея ў бліжэйшы час падпішуць міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх знешнегандлёвых грузаў праз расейскія парты.

- Больш за 40% апытаных ІТ-спецыялістаў Беларусі паведамілі, што больш не маюць жадання працаваць у краіне. Больш за трэць не лічаць рэлакацыю часовай мерай. Доля спецыялістаў, якіх усё задавальняе – 4,6%.

- У Кіеве сёння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне. Беларускім лаўрэатам прэміі стаў палітык і грамадскі дзеяч Павел Севярынец.

- Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» правы адміністрацыйна затрыманых у Беларусі пастаянна парушаюцца.

- Пераслед СМІ і іх супрацоўнікаў не спыняецца. За кратамі па крымінальных справах зараз знаходзіцца 10 журналістаў.

- Журналісткі Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова і Кацярына Барысевіч увайшлі ў спіс на амністыю, які склаў вызвалены Лукашэнкам Юрый Васкрасенскі – палітолаг, бізнесмен, былы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.