Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча» сёлета спаўняецца сто гадоў. Цяпер запаведны абшар знаходзіцца па абодва бакі мяжы Беларусі ды Польшчы. Дзве краіны зараз працуюць над сумесным планам кіравання тэрыторыяй пушчы, праводзяць даследчую працу, разам ладзяць экскурсіі і назіранні за жывёламі. Больш падрабязна аб гэтых і іншых пытаннях нам распавядзе кіраўнік міжнароднага праекту па Белавежскай пушчы Віктар Фянчук.