Толькі за першыя два тыдні красавіка больш за 400 паведамленняў пра згвалтаванні з боку расейскіх вайскоўцаў паступіла ў офіс амбудсмена Украіны Людмілы Дзянісавай.
Злачынствы сексуальнага характару сталі адметнай рысай расейскага войска падчас вайны з Украінай. У самым небяспечным становішчы апынуліся людзі, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях.
Пра тое, як можна дапамагчы ахвярам сэксуальнага гвалту, наколькі гэтыя людзі гатовыя прымаць дапамогу і распавядаць што з імі здарылася, паразмаўляем з беларускай грамадскай актывісткай Настай Базар, якая цяпер працуе з украінкамі, пацярпелымі ад расейскіх акупантаў.