Навіны на Радыё Ўнэт 29 студзеня. Апошнія навіны студзеня!
- Сёння ў сустрэчы міністраў замежных спраў Люблінскага трохвугольніка прыняла ўдзел экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская. Кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба дадаў, што ўдзельнікі Люблінскага трохвугольніка гатовы да размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.
- Літоўская прэм'ер Інгрыда Шыманітэ на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай выказалася за пашырэнне еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.
- Пасол Германіі ў Менску Манфрэд Хутэрэр на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікам: «выказваю сваю занепакоенасць адносна палітычных зняволеных і запатрабаваць іх вызвалення, спынення рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў, а таксама пачаць сапраўдны дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю або апазіцыяй».
- Еўразійскі цэнтр уплывовага вашынгтонскага аналітычнага інстытута Atlantic Council апублікаваў шэраг рэкамендацый Джо Байдэну адносна палітыкі, якую новаму прэзідэнту ЗША варта праводзіць у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.
- Генпракуратура Беларусі рыхтуе пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі.
- Дзве тысячы беларускіх спартсменаў падпісалі ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.