Сустракаемся ў студыі з кандыдатам гістарычных навук Вадзімам Аніпярковым і размаўляем пра легендарны заканадаўчы дакумент - Канстытуцыю 3 мая. Яе называлі самым “дарослым” законам у Еўропе, а таксама - сімвалам справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай. Сёлета мінае роўна 230 гадоў з прыняцця знакамітага дакумента.