Рэдактарка парталу Гродна Лайф Ірына Новік прышла ў журналістыку ў сталым узросце. Дагэтуль партал у заблакавным выглядзе працуе ў Гародне. Сама Ірына з'ехала ў Вільню і кіруе рэдакцыяй звонку. Пра журналістыку як покліч, давер аўдыторыі, змены ў асабістым стаўленні да людзей і інжынернае мысленне, якое дапамагае ў рэдактарскай працы Ірына Новік распавяла ў размове з нашым карэспандэнтам Аленай Прыходзька.