Listen

Description

Фонд “Тутака” рыхтуе на Падляшшы 28-ы фестываль “Бардаўская восень”

Некалькі дзясяткаў выканаўцаў - бардаў і прадстаўнікоў тэатральных калектываў– плануюць узяць удзел у 28-ым фестывалі аўтарскай песні «Бардаўская восень». Амаль штогод ён праходзіць у розных гарадаў Падляшша, а сёлета яго сустрэнуць ў Бельску, Орлі і Беластоку з 27 па 29 кастрычніка. Аб падрыхтоўцы да фестывалю радыётЎнэт расказаў старшыня Праграмнай Рады фонду “Тутака” Зміцер Косцін.

Сцісла ў размове:

Смерць паэткі з Бельску Надзеі Артымовіч крыху змяніла праграму. Раней яна разам з бардам Алегам Кабзаром прадстаўляла свой музычна-паэтычны праект “Бераг”. Даніна памяці бельскай літаратарцы будзе вельмі заўважнай у сёлетнім фестывалі.

Кацярына Ваданосава і Аляксандра Канафальская прадставяць свой праект “Край”. Выступіць колішні лаўрэат Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю “Бардаўская восень” гурт Relikt.

У Орлі, акрамя музычных выступленняў, будзе прадстаўлена беларуская літаратура Падляшша.

У “Ноч растраляных паэтаў” у Беластоку можна пабачыць спектакль “Святло ў цемры” рэжысёра Андрэя Саўчанкі. Пройдзе прэзентацыя праекта актора і рэжысёра Міхася Зуя “Арка”.

Першапачаткова фестываль быў выключна бельскім, але потым арганізатары распаўсюдзілі яго на іншыя мясцовасці. 

Папярэднія і цяперашнія арганізатары “Бардаўскай восені” стала супрацоўнічаць.

У адзрозненні ад ранейшых фестываляў з’явіліся літаратурная і дыскусійная частка, а не толькі музычны складнік. На кожным канцэрце будуць альбо літаратурныя, альбо тэатральныя выступленні.