27 лістапада па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай праходзіў Дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Да яго далучыліся беларусы па ўсім свеце: пісалі лісты палітзняволеным, стаялі з іх партрэтамі на галоўных вуліцах гарадоў і ля дзяржаўных устаноў сваіх краін. Словы падтрымкі ад палітыкаў гучалі з Вашынгтона і Варшавы, Парыжа і Вільні, Браціславы і Лондана. Як удалося прыцягнуць такую ўвагу міжнароднай супольнасці да беларускіх палітычных зняволеных — пагаварылі зсупрацоўніцай офіса Святланы Ціханоўскай, каардынатаркай акцый салідарнасці Янай Паляшчук.