- Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі можа быць прыняты ў канцы студзеня 2021 года.
- 30 снежня Лукашэнка абвінаваціў апазіцыянераў, якія з'ехалі за мяжу ў пошуках новых падкопаў супраць краіны.
- Чарнавы варыянт Канстытуцыі новай Беларусі і праект Выбарчага кодэкса ўжо гатовыя.
- Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах. У турмах знаходзіцца 169 палітвязняў.
- 2020 года засталося на адзін дзень. Беларусь рыхтуецца праводзіць самы неадназначны год у сваёй гісторыі.
- Кіеўскі тэатр драмы і камедыі на Левым беразе Дняпра прадставіў акторскае чытанне сведчанняў ахвяраў гвалту ў Беларусі затрыманых на акцыях пратэсту.
- Актывісты творчага праекта Пасольства свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь пачалі ў Берліне выпускаць і выдаваць альтэрнатыўныя пашпарты краіны, якую яшчэ толькі трэба будзе пабудаваць пасля звяржэння рэжыму Лукашэнкі.