Listen

Description

Беларуска Аксана Дабрыянец прыйшла ў журналістыку з грамадскага актывізма. Падзеі 2020 года Аксана адсочвала і апісвала ў рэгіяльным СМІ. Адпаведна за гэта папала пад пераслед і з'ехала ва Украіну. Там Аксана пачала ўласны медыя праэкт Дзеці ў эміграцыі, бо на ўласным досведзе ведае, як цяжка дзеці перажываюць такія перасяленні. Вайна выштурхнула Аксану з дачкой у Польшчу. Зараз жанчына працуе з праваабаронцамі, разам з дачкой праходзяць курс у псіхатэрапеўта і не строіць планаў на далей, а стараецца жыць тут і зараз.