Беларускі журналіст, медыя трэнер і грамадскі дзеяч Вітаўт Руднік шмат гадоў прысвяціў развіццю беларускай незалежнай і рэгіянальнай журналістыкі. Што праўда, пасля 2020 журналістыкі ў краіне не засталося. Засталася толькі прапаганда. Вітаўт з жонкай цудам з'ехалі за некалькі дзён да свайго верагоднага арышту ва Украіну, а з пачаткам вайны апынуліся ў Італіі.