Listen

Description

Please visit https://thebookvoice.com/podcasts/1/audiobook/733543 to listen full audiobooks.
Title: [Belarusian] - Альпійская балада
Author: васіль быкаў
Narrator: святлана цімохіна
Format: Unabridged Audiobook
Length: 6 hours 44 minutes
Release date: November 30, 2023
Genres: Historical
Publisher's Summary:
«Альпійская балада» — самая рамантычная і загадкавая аповесць Васіля Быкава і самая не быкаўская, бо расказвае не столькі пра вайну, сколькі пра каханне. Каханне беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Прачытаўшы аповесць, Пімен Панчанка — галоўны рэдактар «Маладосці», дзе ўпершыню была надрукавана «Альпійская балада», — сказаў: «Канешне, усё тое — няпраўда, а верыцца. Значыць, гэта — мастацтва». Апублікаваўшы «Альпійскую баладу», Васіль Быкаў усё жыццё пасля сцвярджаў, што прататыпам галоўнай гераіні была італьянская дзяўчына Джулія, якую ён сустрэў у аўстрыйскіх Альпах у час вайны і якая шукала свайго Івана, але незадоўга да смерці пісьменнік засведчыў, што ніякага прататыпа не было, і Джулію ён прыдумаў. «Бунін піша ў дзённіку, што ўсе свае творы выдумаў. Баюся сабе прызнацца, але, мусіць, і я таксама. А пасля неяк сачыняў “гісторыю стварэння”, бо няёмка было прызнацца, што прыдумаў. Дый чытачам нецікава», — запісаў Быкаў у нататніку, які быў апублікаваны ўжо пасля ягонай смерці. Вокладка: Артур Вакараў