Listen

Description

Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.

Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!).

Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпшаюць логіку нейрасетак, і чаму Сэм Альтман больш не верыць ва ўніверсітэты. Гаворым пра ШІ-міністарку ў Албаніі, якую злавілі на карупцыі, палёты кітайскіх ветрагенератараў-дырыжабляў і супер-цяпліцы пад Брэстам. На дэсерт — поспех стартапа Rainbow Weather Юрыя Мельнічака і захапляльная рэканструкцыя Мінска, які мы страцілі. Націскайце на плэй, будзе горача!

ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ
👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com

НАВІГАЦЫЯ

 0:00 Уступ: нос Лёшы, Канары Яўгена і Дзень роднай мовы

6:11 Гістарычныя паралелі: Касцюшка, Дунін-Марцінкевіч і Каліноўскі

9:11 OpenClaude: лакальны агент, які робіць усё за вас

11:30 Чаму небяспечна ставіць OpenClaude на працоўны камп'ютар

15:46 Moldbook: сацсетка, дзе боты размаўляюць з ботамі

18:50 Рэлігія штучнага інтэлекту і «Біблія» ад агентаў

20:28 AI-порнхаб MoHub: як гэта выглядае ў нейрасетак

22:50 Экалагічнае злачынства: колькі энергіі паляць боты-гультаі

30:13 Рубрыка «Культура»: інтымныя дзённікі Максіма Багдановіча

32:54 OpenAI будуе сацсетку са сканаваннем вока

41:49 Нейрасетка будзе вызначаць ваш узрост па стылі перапіскі

45:07 Meta абмяжоўвае падлеткам доступ да сваіх AI-персанажаў

51:04 Выкарыстоўвайце выклічнікі для лепшых адказаў ШІ

57:12 Рубрыка «Гікаўшчына»: навіны Mistral і акцыя для карыстальнікаў у Польшчы

1:02:30 Беларускія прапагандысты і форум у Сафіі: скандал з фэйкамі

1:05:08 Кітайскія дырыжаблі-электрастанцыі для запіткі дата-цэнтраў

1:08:44 Лічбавы міністр у Албаніі: як антыкарупцыйны ШІ трапіў у скандал

1:12:11 Фінляндыя палюе на мазгі

1:17:52 Брытанская паліцыя ўключыла галюцынацыі Copilot у афіцыйную справаздачу

1:22:01 Ці патрэбная вышэйшая адукацыя, калі ты працуеш з ШІ?

1:31:40 Пад Брэстам пабудуюць кітайскія цяпліцы 5-га пакалення

1:34:13 Стартап Мельнічка Rainbow

1:38:25 ШІ будзе правяраць адэкватнасць перад эўтаназіяй

1:44:21 Як мог бы выглядаць Мінск без савецкай забудовы

1:46:14 Праца над памылкамі

СПАСЫЛКІ
🔹 ШІ-агент OpenClaw: https://openclaw.ai
🔹 Сацсетка Moltbook: https://www.moltbook.com
🔹 Крыптавалюта Moltbook: https://coinmarketcap.com/currencies/moltbook/
🔹 Рэлігія Crustafarianism: https://molt.church
🔹 Партал MoltHub: https://moithub.com
🔹 OpenAI распрацоўвае сацсетку з біяметрычнай верыфікацыяй: https://devby.io/be/news/tolko-dlya-ludei-openai-razrabatyvaet-sotsset-s-biometricheskoi-verifikatsiei-by
🔹 OpenAI запускае сістэму вызначэння ўзросту карыстальнікаў: https://openai.com/index/our-approach-to-age-prediction/
🔹 Meta прыпыняе чат з AI-персанажамі для падлеткаў: https://www.theverge.com/news/866906/meta-teens-ai-characters-stop-block-new-version
🔹 Даследаванне Google пра маркеры дыялогу ў LLM: http://arxiv.org/pdf/2601.10825
🔹 Сервіс evy.so: http://evy.so
🔹 Mistral прадставіла Vibe 2.0: https://mistral.ai/news/mistral-vibe-2-0
🔹 Скандал з беларускімі прапагандыстамі на форуме ў Балгарыі: https://baj.media/be/belaruskija-prapagandysty-ne-daehali-da-forumu-balgaryi
🔹 Кітайская сістэма ветраэнергетыкі S2000 SAWES: https://www.globaltimes.cn/page/202601/1352372.shtml
🔹 Абвінавачванні ў карупцыі распрацоўшчыкаў ШІ-міністра ў Албаніі: https://nashaniva.com/386753%20
🔹 Фінляндыя запрашае спецыялістаў па ШІ (віза за два тыдні): https://devby.io/be/news/viza-za-dve-nedeli-finlyandiya-zovyot-ii-spetsialistov-za-rubezha-by
🔹 Памылка брытанскай паліцыі праз Microsoft Copilot: https://www.theverge.com/news/861668/uk-police-microsoft-copilot-error-mistake
🔹 ТГ-канал aivengonews пра памылку паліцыі: https://t.me/aivengonews/1039
🔹 OpenAI Town Hall з Сэмам Альтманам (пра адукацыю): https://www.youtube.com/live/Wpxv-8nG8ec?si=-yx3DBEZ0SjivTYT&t=2627
🔹 Гісторыя Габрыэля Петэрсана, які ўладкаваўся ў OpenAI без універсітэта: https://www.youtube.com/watch?v=vq5WhoPCWQ8
🔹 Palantir наймае старшакласнікаў замест выпускнікоў ВНУ: https://www.wsj.com/business/palantir-thinks-college-might-be-a-waste-so-its-hiring-high-school-grads-aed267d5
🔹 ШІ-цяпліцы пятага пакалення побач з Брэстам: https://devby.io/be/news/vozle-bresta-poyavyatsya-ii-teplitsy-by
🔹 Стартап Rainbow Weather прыцягнуў $5,5 млн: https://devby.io/be/news/pogodnyi-startap-melnicheka-privlyok-55-mln-v-posevnom-raunde-by
🔹 Трэд Паўла Лаўцэвіча пра гістарычны Менск: https://www.threads.com/@lautsevich/post/DUDFwy1iCHA?xmt=AQF08tZ0JdPfZdfL98zxCLr8qIS52xfHVzoKD7c8D_Uz_oiZSRCzcbd5lShYq2rr3W8if8Iq&slof=1

#каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску