Listen

Description

Марыя Карнеенка — беларуская візуальная мастачка, якая працуе з фатаграфіяй, сучасным мастацтвам, калажамі і мак’юментары. Менеджарка Беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1. Зараз жыве і працуе ў Варшаве. Марыя вучылася ў Школе фатаграфіі ФШ1 (Мінск, 2016), а таксама ў Школе сучаснай фатаграфіі ДокДокДок (Санкт-Пецярбург, 2019).

Яе працы былі прадстаўлены ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску (2020), на Riga Photomonth (2021), на фестывалях Rise of Culture (2024) і Święto Fotografii (2024) у Польшчы.

У 2020 годзе яе партфоліа было асобна адзначана ў межах конкурсу Blurring the Lines.

https://www.instagram.com/maryia_karneyenka/

У шостым эпізодзе другога сезона Марыя распавядае прадгісторыю і кантэкст стварэння фотапраекта Rattus Sapiens: з чаго пачаліся яе адносіны з пацукамі, пра эмацыйную сувязь з гэтымі жывёламі, пра фантазію, якая дапамгла перапрацаваць даволі складаны досвед непрыняцця пацукоў грамадствам, а таксама пра пошук канцэпцыі праекта; узгадваем дзяцінства і жыццё ва ўяўных мірах; гаворым пра культуру зваротнай сувязі; абмяркоўваем праект Марыі «На разломе часу», досвед супрацы з выдавецтвам Тамака, працэс стварэння фотакнігі Rattus Sapiens. Таксама ў падкасце ўздымаецца тэма культурнага менеджменту: у чым сутнасць гэтай працы і ці атрымліваецца спалучаць яе з асабістай аўтарскай практыкай.

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца

- школа сучаснай фатаграфіі ДокДокДок і Феадора Каплан

- Артур Бондар і яго праект «Цені зоркі Палынь»

- Журналістка, фотакрытык і кніжны рэв’ювер Вольга Бубіч 

- Выдавецтва Тамака

- Дызайнерка фотакніг Ганна Наленцка-Мілах (Ania Nałęcka-Milach)

- Пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская 

- Аўтарка Івона Германэк (Iwona Germanek)

- Часопіс Bird in flight

- Paris Photo і Polycopies

- Аўтарка Шэйда Салеймані (Sheida Soleimani)

- Фатограф Валянцін Бо (Valentine Bo) і яго праект «Ваш наступны крок — зрабіць Трансмісію»

- Аўтарка Алена Субач

- Андрэй Анро і яго праект «Грамадства Шчаслівай Смерці»

- Мастачка і фатографка Маша Святагор 

- Мастачка і фатографка Вераніка Генсіцка (Weronika Gęsicka)

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1_platform/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.