Listen

Description

Сяргей Плыткевіч — фатограф, дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» і Рэспубліканскага фонду падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», аўтар шматлікіх фотаальбомаў пра Беларусь, заснавальнік парталу planetabelarus.by. У мінулым фотажурналіст, 8 гадоў быў кіраўніком Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», а зараз фатограф, галоўным фокусам працы якога з'яўляецца Беларусь — яе гісторыя, архітэктура і дзікая прырода.

https://www.instagram.com/sergey_plytkevich/

https://planetabelarus.by/

У дзевятым эпізодзе другога сезона Сяргей распавядае пра свой шлях да фатаграфіі, пра працу фотажурналістам і этычныя пытанні, цікавыя выпадкі з стужкавагаперыяду, выдаўнічыя планы, адносіны з Уладзімірам Парфянком, разлівы на Прыпяці і здымкі зуброў, падтрымку з боку жонкі і сакрэты фатографа-анімаліста; узгадвае сваю працу фатографам ў Арменіі пасля землятрусу, Чарнобылі, Нагорным Карабаху, Вільнюсе ў дзень увода савецкіх войскаў, Босніі і Герцагавіне і Грузіі; разважае пра ідэальны партрэт і страх фатаграфаваць людзей на пачатку кар’еры. Таксама ў эпізодзе мы абмяркоўваем кнігу «Гісторыя беларускай фатаграфіі», сучасныя фотакнігі, Беларусь, якой яе пабачыў Сяргей за гады працы, праблемы, выкліканыя развіццём тэхналогій.

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1_platform/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.