Я шмат бачыў даваенных рэчаў, што засталіся ад дзядоў. Якія захоўваюцца нашчадкамі. Не падымаецца рука выкінуць на сьметнік. Старое люстэрка, у якое глядзелася прабабуля, калі выходзіла замуж. Гэблікі і навугольнікі дзеда-цесьляра, якія ратавалі ў галодныя паваенныя гады. Ручнікі, якія ткала і вышывала маці. Зараз перада мною на стале ляжыць таксама даваенная рэч. Ня менш каштоўная за традыцыйныя рэчы вясковага побыту. Зрэшты, сама наяўнасьць гэтай рэчы ў беларускай вёсцы шмат гаворыць пра ўзровень даваеннага вясковага жыцьця.