*на фота: Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла «народны ўльтыматум» Лукашэнку і дала яму 13 дзён каб «выканаць тры абавязковыя патрабаваньні»:
1. Лукашэнка павінен абвясьціць аб сыходзе.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязьні павінны быць вызвалены.
Калі да 25 кастрычніка гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, «уся краіна выйдзе на вуліцы», абяцае Ціханоўская, і «26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блякаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах».