Уладзімер Матусевіч, фэрмэр зь вёскі Мацкі на Меншчыне, узьняў бел-чырвона-белы сьцяг на паўночным палярным крузе. Яму 65 гадоў, пасьля школы скончыў “мараходку” у Таліне, абышоў на акіянічным рэфрыжэратары ўвесь сьвет — Амэрыку, Аўстралію, Сынгапур, партовыя гарады Эўропы. У канцы 1980-х вярнуўся ў родную вёску, збудаваў вялікі дом, арганізаваў фэрмэрскую гаспадарку і ад таго часу займаецца вырошчваньнем розных гатункаў гародніны.