Набліжаецца стагодзьдзе кастрычніцкай рэвалюцыі і мы паспрабуем ацаніць гэтую гістарычную падзею з пункту гледжаньня жанчын. Пра трагічныя лёсы і пра новыя ролі жанчын ў палітыцы і грамадзкім жыцьці гаворым зь гісторыкамі Нінай Стужынскай і Лізаветай Касмач і заснавальніцай і кіраўніцай праекту «Гендэрны маршрут» Ірынай Саламацінай.