У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў тагачаснай БССР. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Чорная ноч» альбо «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём у праграме «ПіК Свабоды» расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.