Паглядзець усе згаданыя мапы вы можаце ў артыкуле на нашым сайце:
https://www.svaboda.org/a/30229569.html
У жніўні 1944 году палова сучаснай Віцебскай вобласьці павінна была адысьці да РСФСР. Беларуская ССР губляла каля 18 000 квадратных кілямэтраў тэрыторыі і каля 400 000 чалавек. Дакумэнты на перавод вобласьці ўжо ляжалі на стале ў Сталіна. Журналісты Свабоды, Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч, размаўляюць пра плян савецкіх уладаў выключыць са складу БССР Полацкую вобласьць.