Listen

Description

8 жніўня 1926-га году, 93 гады тму назад, у мястэчку Гарадзея нарадзіўся Аляксандр Надсан. Прадстаўляць гэтага чалавека не лічу патрэбным. Бо для кожнага беларуса быў свой Надсан. Для кагосьці гэта быў мудры сьвятар, для кагосьці хрысьціянскі пісьменьнік. Кніга “Наша вера” адна з лепшых рэлігійных кніг. Для кагосьці стваральнікам беларускага музэя ў Лёндане. Ваш пакорны слуга перасекся з айцом Аляксандрам увесну 2004 га года, калі шукаў у Лёндане сьляды беларускага паэта Аляксандра Рыпінскага і прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка. Тады ў Лёндане я ўзяў у Надсана невялікае інтэрвію для перадачы “Вострая брама”. Але ўся гутарка, вядома, у перадачу не ўвайшла. Бо гаварылі мы ня толькі пра лекцыю Абрамчыка. І вось нядаўна, разграбаючы свой магнітафонны архіў, я натрапіў на старую касэту, падпісанай “Надсан. Лёндан. 2004 год. Прабачаюся за недасканалую якасьць гуку. Прайшло 15 гадоў. Ужо няма на гэтым сьвеце сьвятара. Але застаўся ягоны вясёлы жывы голас.