Listen

Description

26 сьнежня дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна і былую кіраўніцу фонду Аляксандру Герасіменю завочна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК) і прысудзілі максымальны тэрмін, прадугледжаны гэтым артыкулам, — 12 гадоў зьняволеньня кожнаму. У інтэрвію Свабодзе Аляксандар Апейкін пракамэнтаваў прысуд і расказаў, як ён можа паўплываць на беларускі спорт.