*на фота: Калёна маршу пэнсіянэраў расьцягнулася ад плошчы Перамогі і да Кастрычніцкай плошчы.
26 кастрычніка пэнсіянэры сабраліся на плошчы Незалежнасьці ў Менску на чацьвёрты па ліку марш. Яны зноў прайшлі па галоўным праспэкце сталіцы да плошчы Якуба Коласа. Гэтым разам да акцыі пэнсіянэраў спачатку далучыліся студэнты, а падчас руху да калёны далучаліся людзі розных узростаў.
У калёне было некалькі тысяч чалавек. Сілавікі не заміналі яе руху. Калі акцыя скончылася, на плошчу Якуба Коласа прыехалі аўтазакі і мікрааўтобусы зь сілавікамі. Людзі, якія заставаліся на плошчы, разышліся, абышлося без затрыманьняў.