04 красавіка 2012.
Старыя знаёмцы і ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць уцёкі зь Беларусі.
Грышка:
У гвалце, у прымусе
І кветкі не растуць.
Вось людзі зь Беларусі
На Захад так і пруць.
Ды што там толькі Захад,
Зьбягае і на Ўсход
Рахманы, працавіты,
Памяркоўны наш народ.
Саўка:
Праціўна эта слышаць,
Ты што дурны, ці как?
Цікаць ты хочаш, Грыша?
Пажалуста, цікай.
Ты ж там сыграеш в яшчык,
Там чужды нам народ.
А я вот настаяшчы
Беларускі патрыёт.
Грышка:
Усіх запрэсавалі:
маўчаць, сядзець, ляжаць!
Змагацца спрабавалі...
Даводзіцца зьяжджаць.
Кар’еру каб зрабіць тут,
Дык трэ хвастом матляць,
Хлусіць лісьліва быдлу
І хамаў ухваляць.
Саўка:
Ты мне не інцярэсен,
Рыгор, січас і зьдзесь.
Есьць очэнь многа крэсел,
Гдзе стоіт пасядзець.
Ведзь у міня бальшая
І дружная сям’я.
Замецьце, не чужая,
А кроўная, свая.
Ня нравіцца у нас вам -
Гудбай, ахвідэрзэйн!
Плявала наша царства
На саміт ваш і сэйм.
Валі у свой шэнген ты
З пракрасьнейшай страны.
Нам тут інцелігенты
І дарам не нужны!
Грышка:
Ну так, у вашым гета
Калгасьнікі адны.
🎧 "Саўка ды Грышка. Песьні праўды. Год першы" soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-pesni-praudy-god-pershy
🎧 "Саўка ды Грышка. 100 песень. Год другі." soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-100-pesen-god-drugi