Listen

Description

17 траўня 2012.

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць арышт актывіста за плякат “Мусарок”

Саўка:
Сатруднік міліцыі міцінг сьнімаў.
Он чэсна работу сваю выпаўняў.
І ўдруг да яго падашоў паранёк
І транспарант із кармана ізьвлёк:

Рэфрэн (разам):
Мусарок.

Грышка:
МУС – гэта проста, калі вам цікава,
Значыць “Міністэрства ўнутраных справаў”.
Значыцца, тых, хто працуе у МУСе,
Гіпатэтычна, мы называць мусім

Рэфрэн.

Саўка:
Ано і панятна, дарагія рабята,
Эта, канешне, ня очэнь прыятна:
Вы выпаўняеце чотка прыказ,
А тут вдруг таблічку павесяць на вас –

Рэфрэн.

Грышка:
Міліцыянты ня любяць, чамусьці,
Хоць яны ўсе і працуюць у МУСе,
Гэтае слова – ня любяць, хоць трэсьні,
Але тое слова ня выкінеш зь песьні –

Рэфрэн.

🎧 "Саўка ды Грышка. Песьні праўды. Год першы" soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-pesni-praudy-god-pershy

🎧 "Саўка ды Грышка. 100 песень. Год другі." soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-100-pesen-god-drugi