Listen

Description

24 траўня 2012.

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць суд Цыбліенкі супраць Івашкевіча.

Саўка:
Здраствуйце, таварышы, добры дзень, судзья!
В опшчэм, абрашчаюся з заяўленьем я.
Нет саўсем уверанасьці у заўтрашнім дне.
Хай жа Грышка выплацціць 500 000 мне.

Грышка:
Дарагія слухачы, паважаны суд!
Ёсьць такія людзі, што абы што нясуць.
Слухаеш Савелія – як у дзіўным сьне.
Хай жа Саўка выплаціць 500 000 мне.

Саўка:
К санкцыям бяньзінавым Грышка прызываў,
Грышка правацыраваў крызіс і развал,
Ачарняў дзяйсьцьвіцельнасьць – чорнага чарней.
Хай жа Грышка выплаціць 500 000 мне.

Грышка:
Саўка гаварыў, што ў нас – ну, амаль што рай.
І ахоўваць трэба рай ад варожых зграй.
Пераможам Штаты мы, калі што, ў вайне…
Хай жа Саўка выплаціць 500 000 мне!

Саўка:
Стаў так неуюцен мне мой гарыспалком.
НАТА ўдрук вайдзёт туда са сваім палком!
Патаму што ў Грышкі ўсё санкцыі на ўме.
Хай жа Грышка выплаціць 500 000 мне!

Грышка:
Я гатовы заплаціць нават і мільён
Саўку, каб хаця б на дзень затыкнуўся ён.
Але вось што я скажу: чуеш, Эўразьвяз?!
Угнаеньні і бэнзін не купляй у нас!

🎧 "Саўка ды Грышка. Песьні праўды. Год першы" soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-pesni-praudy-god-pershy

🎧 "Саўка ды Грышка. 100 песень. Год другі." soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-100-pesen-god-drugi