30 траўня 2012.
Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты выказваюцца пра візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. А таксама прапаноўваюць паслухаць іх ранейшыя абмеркаваньні беларуска-расейскіх адносінаў.
Саўка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Правераны, надзёжны прэзідзент.
Мы што-нібудзь тут з Пуціным замуцім,
Мы саздадзім какой-ніць прэцэдзент.
Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін
Павучыцца ў нас таму-сяму,
Досьвед пераняць у Беларусі –
Каго ў парлямант, а каго ў турму.
Саўка:
Пуцін прыяжджае, Пуцін!
Он друг, как гаварыцца наш і брат.
І ўскорэ ўстрэча прэзідзентаў будзе.
Yce а ней тут толька гаварат.
Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Ён маладзее проста з кожным днём
Праз год яшчэ ён маладзейшы будзе,
Празь пяцьдзесят ён зробіцца дзіцём.
Саўка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Наш добры друг. Ура! Браня крапка!
Народы нашы скажуць: «В добры пуць» ім…
Но разьбярыцесь в сьферы малака!
Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін
Ён інтэгратар, ён старэйшы брат…
Ён сьпіць і бачыць сны пра Беларусь ён,
Так хочацца вярнуць яе назад!
🎧 "Саўка ды Грышка. Песьні праўды. Год першы" soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-pesni-praudy-god-pershy
🎧 "Саўка ды Грышка. 100 песень. Год другі." soundcloud.com/svaboda/sets/sauka-dy-gryshka-100-pesen-god-drugi